Піраты і піраткі каралевы Сафіі

Schedule

Sat, 22 Aug, 2026 at 09:30 am

UTC+02:00
Location

Kongens Nytorv | Copenhagen , SK

Advertisement
Што рабіць, калі ў Капенгагене раптам з’явяцца беларускія піраты і піраткі? Вядома ж — далучацца!
Піраты і піраткі Каралевы Сафіі — гэта нашая міжнародна-беларуская супольнасць, якая збіраецца разам, каб знаёміцца, гуляць, слухаць музыку, размаўляць пра нашую і ўсіхнюю гісторыю і проста добра праводзіць час.
9:30 -- ахвочыя да ўдзелу ў першай беларускай пірацкай флатыліі збіраюцца каля статуі Русалачкі.
10:00 -- флатылія выпраўляецца ў плаванне праз Капенгаген.
12:15 -- урачыстая перадача крыжа на Kongens Nytorv.
12:30 -- пачынаецца канцэрт на Kongens Nytorv. Пачнем з тэатралізаванай ісмпрэзы, потым перадамо рэпліку Крыжа, а за тым зайграюць Homan i K*rwadziki.
16:00 -- экскурсія на месцы пахавання княжны Сафіі, каралевы Даніі ў Sct. Bendtsgade 9, 4100 Ringsted.
*ахвочым дужа раім для наведвання:
Нацыянальны гістраычны музей у Капенгагене (Ny Vestergade 10, 1471 København). Там можна паглядзець на сапраўдны Крыж.
Музей караблёў вікінгаў (Vindeboder 12, 4000 Roskilde).
У нашай праграме — культурныя падзеі, музыка, сустрэчы, тэатралізаваныя бойкі на шаблях, беларускія традыцыі, гісторыя і шмат чаго іншага. Карацей, усё тое, дзеля чаго варта выбрацца з дому і сустрэцца з жывымі людзьмі.
Чаму менавіта Каралева Сафія? Бо беларуская гісторыя даўно ўжо не сядзіць ціха ў падручніках. Яна падарожнічае, перасякае межы, знаёміцца з новымі людзьмі і цалкам можа апынуцца ў Капенгагене. А разам з ёй — мы.
Так што калі вы ў Капенгагене — заходзьце да піратаў і піратак Каралевы Сафіі.
А калі вы не ў Капенгагене — самы час купляць квіткі ;)
Да сустрэчы на Каралеўскай плошчы! Будзе весела.
Advertisement

Where is it happening?

Kongens Nytorv, Kongens Nytorv, Kongens Nytorv, 1050 København K, Danmark, Copenhagen , Denmark

Event Location & Nearby Stays:

Know what’s Happening Next — before everyone else does.
Maria  Grits
Host or PublisherMaria Grits

Ask AI if this event suits you