Маляваныч у Караліне: жывое чараўніцтва батлейкі і тэатра ценяў
Schedule
Sun, 01 Feb, 2026 at 05:30 pm
UTC-05:00Location
S Main St, Davidson, NC 28036, United States | Davidson, NC
Advertisement
📣 Сцежкі Каралін запрашаюць вас на сямейную сустрэчу з Маляванычам - жывое чараўніцтва батлейкі і тэатра ценяў (для дзяцей і дарослых!)Запрашаем дзяцей і дарослых разам прайсціся беларускімі сцежкамі ў светлае, цёплае і вясёлае ДЗЯЦІНСТВА.
Маляваныч кліча ўсіх, хто любіць тысячагадовы казачны беларускі цуд. Нас чакаюць старажытныя гульні, батлейка, калядныя спектаклі і жывы ўдзел дзяцей у сапраўдным тэатральным дзействе.
✨ Мы:
• даведаемся пра гісторыю беларускай батлейкі
• паглядзім лялечныя спектаклі «Салдат і чорт», «Цар Ірад»
• станем часткай інтэрактыўнага каляднага прадстаўлення
• пагуляем, паслухаем казкі і вершы
• убачым тэатр ценяў
⏰ 🗓️ Дата і час: 1 лютага (нядзеля)
5:30 pm - адкрыццё дзвярэй, пачастункі
6:00–8:00 pm - праграма
📍 Адрас: Davidson, NC 28036
🎫 Уваход вольны! ⚠️ Колькасць месцаў абмежаваная - рэгістрацыя ў @Ka Malika абавязковая.
👕 Дрэс-код:
🤍❤️ Вышыванкі, каляднае традыцыйнае адзенне
🐰🕊️🦊 Для дзетак - касцюмы зайчыкаў, буслікаў, лісічак і іншых казачных герояў (вельмі вітаецца!)
Імпрэза адбываецца дзякуючы падтрымцы АБА і вашым данатам. 🤍 Будзем вельмі ўдзячныя за ахвяраванні падчас імпрэзы - яны пойдуць на пакрыццё выдаткаў.
🎭 Прыходзьце ўсёй сям’ёй, запрашайце сяброў - будзе цёпла, весела і па-беларуску!
Advertisement
Where is it happening?
S Main St, Davidson, NC 28036, United StatesEvent Location & Nearby Stays:
Know what’s Happening Next — before everyone else does.










