Урачыстае адкрыццё Беларускага Цэнтра ў Мінеапалісе з Зянонам Пазняком
Schedule
Wed Mar 25 2026 at 07:30 pm to 09:30 pm
UTC-05:00Location
2855 Park Ave ste 200 | Minneapolis, MN
About this Event
Запрашаем на Адкрыццё Беларускага Цэнтра ў Мінеапалісе!
З прамовай на адкрыцці выступіць Зянон Пaзняк i Павал Сакурэц.
Прывітанне, сябры! Запрашаем вас на адкрыццё Беларускага цэнтра ў Мінеапалісе 25 сакавіка на Дзень Bолі а 19:30. Над гэтым цэнтрам мы працавалі два гады, і нарэшце праца скончана, і мы ўсе рады будзем вас пабачыць на адкрыцці нашага цэнтра, які можа аб'ядноўваць Беларусаў Міннесоты і быць прыкладам для астатніх штатаў.
У мерапрыемстве будзе ўрачыстае адкрыццё, міні-канцэрт і вячара з нашай традыцыйнай беларускай ежай: дранікамі, хатняй каўбасой, калдунамі, кішонай капустай, збiтнем і, канечне ж, нашымі беларускімі вершамі і песнямі.
Гэта гістарычная падзея для Беларусаў бо такога цэнтра дзе б Беларусы маглі безкаштоўна збірацца і ладзіць імпрэзы ніколі не было. У БЦ безкаштоўна могуць жыць Беларускія ўцекачы пакуль не знойдуць сваё жытло і атрымаць падтрымку ад Беларусаў якія тут жывуць доўгі час.
Будзе крутая магчымасць пазнаёміцца з нашай культурай і сустрэць цікавых людзей. Прыходзь у жывую, каб адчуць сапраўдную беларускасць у сэрцы Мінеаполіса. Будзе шмат сяброўскага настрою, цікавыя гутаркі і, вядома, цудоўная атмасфера.
$0 Квіткі безкаштоўныя для тых, хто данаціў альбо ўдзельнічаў у суботніку.
$10 для тых, хто проста хоча паглядзець на лягенду Беларусі Зянона Пазняка.
$40 з ежай за сталом без напояў
$50 з ежай і напоямі
Будзем разам!
Where is it happening?
2855 Park Ave ste 200, 2855 Park Avenue, Minneapolis, United StatesEvent Location & Nearby Stays:
USD 0.00 to USD 50.00