«Шэпт» — гэта тэатральная замова, у якой галоўным інструментам з’яўляецца голас: моцны і ціхі, гладкі і шорсткі, малітоўны і зямны. Спектакль пераносіць гледача ў свет беларускіх шаптух і знахарак — жанчын, што лячылі словам, нашэптвалі на ваду, травы, агонь. У аснове пастаноўкі — дзевяцігадовае даследаванне фатографа і антраполага Сяргея Лескеця. Спачатку гэта былі фотапартрэты і дзённікавыя нататкі, якія перараслі ў кнігу, выставу і, нарэшце, у сцэнічнае дзеянне. «Шэпт» стварае на сцэне рытуальную прастору, дзе кожны глядач становіцца сведкам сакральнага. Гераіні спектакля — пяць шаптух, кожную з якіх увасабляе адна акторка. Яны лякуюць страх, ачышчаюць вадой, абараняюць хаты ад маланкі, хрысцяць душы ненароджаных дзяцей. Чырвоная нітка, што з’яўляецца падчас дзеі, злучае рытуал, памяць і жыццё, ствараючы ахоўны знак на сцэне. Мінімалістычная сцэнаграфія, дакументальныя тэксты, гукавыя вобразы і жывы голас ператвараюць спектакль у духоўны досвед — далікатны, але моцны. Гэта шэпт, які нельга перакрычаць, таму што ён гучыць з глыбіні. Ролі выконваюць: Святлана Анікей, Дзмітрый Лук’янчык, Міхаіл Зуй Музыка: Дзмітрый Лук’янчык Прадзюсарка: Вольга Кулікоўская / Fundacja INEXKULT Спектакль ідзе на беларускай мове з польскімі субтытрамі. Пряцягласць — 60 хвілін.
Advertisement
Where is it happening?
Aula Artis, ulica gen. Tadeusza Kutrzeby 10, 61-719 Poznań, Polska, Poznan, Poland
Event Location & Nearby Stays:
Know what’s Happening Next — before everyone else does.
Host or PublisherInexkult
Ask AI if this event suits you
Keep exploring
Discover more events in Poznan
More concerts, festivals, nightlife and things to do happening near you.