Дыяфільм LIVE: Казкі Магічнага Ліхтара (Дзень Роднай Мовы)
Schedule
Sat, 22 Feb, 2025 at 02:00 pm
UTC-05:00Location
Arts at the Armory | Somerville, MA
Advertisement
Book your seat:https://www.eventbrite.com/e/mother-language-day-tales-of-the-magic-lantern-tickets-1222444256679?aff=FB
Па добрай традыцыі, запрашаем вас адзначыць Дзень роднай мовы з беларускай суполкай Бостану і нашым госцем – Аляксандрам Яфрэмавым, акторам тэатра і кіно, удзельнікам праекту “Дыяфільм live”.
Падчас мерапрыемства Аляксандр Яфрэмаў пакажа “Казкі Магічнага Ліхтара”– гісторыі на стужках з аўтарскай музыкай і акторскім прачытаннем. Дзеці змогуць новым для іх спосабам пазнаёміцца з казкамі на роднай мове, а бацькі ўзгадаць дзяцінства, калі звычайная прасціна у святле праектара пераўтваралася ў магічны партал 🎥 ✨
У праграме прагучаць казкі:
⭐“Авечкі едуць на пікнік” (В. Гапеева)
⭐“Страшная казка пра страшнага звера” (І. Бурсаў, пераклад Р. Барадулін)
⭐“Хто жыве ў гаражы?” (А. Скурко)
⭐“Паляванне” (А. Хадановіч)
Напрыканцы адбудзецца майстар-клас па тэатры ценяў, калі кожны з дзяцей (і дарослых) можа стварыць свайго ўласнага персанажа і ажывіць яго.
Працяглясць: 50-60 хв.
Рэкамендаваны ўзрост дзяцей: 4+
Колькасць месцаў абмежаваная, спяшайцеся зарэгістравацца на івэнт!
Праект “Дыяфільм live” – тэатральна-музычны праект, які ўтварыўся ў Мінску ў 2017 годзе. У аснове праекту – паказ старых казак на стужках пры дапамозе аналагавага праектара («магічны ліхтара”) з жывым акторскім і музычным суправаджэннем. У 2023 быў рэалізаваны праект “Беларускія казкі на стужках” у межах якога былі зроблены стужкі на падставе сучасных беларускіх аўтараў (А. Хадановіч, Н. Ясмінская, В. Гапеева, А. Скурко) з малюнкамі сучасных мастакоў.
Advertisement
Where is it happening?
Arts at the Armory, 191 Highland Ave, Somerville, MA 02143-1543, United States,Somerville, MassachusettsEvent Location & Nearby Stays: