9.2. Беларусістычная глотадыдактыка на Кангрэсе даследчыкаў Беларусі, Берлін
Schedule
Thu, 25 Sep, 2025 at 12:00 pm to Sat, 27 Sep, 2025 at 03:00 pm
UTC+02:00Location
Humboldt-Universität | Berlin, BE
Advertisement
Шаноўныя калегі!Cардэчна запрашаем далучацца да секцыі 9.2. Беларусістычная глотадыдактыка: праблемы выкладання беларускай мовы як замежнай у кантэксце культур, якую ў гэтым годзе, у рамках Кангрэса даследчыкаў Беларусі, арганізуе Кафедра беларусістык Варшаўскага ўніверсітэта.
🔷Падчас канферэнцыі плануецца абмеркаваць сучасныя праблемы беларускай глотадыдактыкі:
🔸гісторыя і сучаснасць выкладання беларускай мовы як замежнай (старыя і новыя падручнікі беларускай мовы як замежнай, спосабы прэзентацыі матэрыялу),
🔸пытанні сертыфікацыі ўзроўняў валодання беларускай мовай як замежнай,
🔸методыка выкладання і параўнальная глотадыдактыка,
🔸мова і культура – пытанні культурнай лінгвістыкі (лінгвакраіназнаўства, лінгвакультуралогія, беларусазнаўства),
🔸беларуская мова як замежная ў Беларусі ды за мяжой, беларушчына замежнікаў (аналіз моўных памылак),
🔸моўная прагматыка (засваенне слоўнага этыкету),
🔸праблемы адукавання і працы выкладчыкаў беларускай мовы як замежнай у Беларусі і за мяжой ды інш.
👨💻Запоўніць заяўку можна па спасылцы: https://www.icbs.by/post/cfp-2025
⏰Дэдлайн — 16 чэрвеня 2025 года.
📚Прапануем таксама надрукаваць Вашы рэфераты ў форме артыкулаў у часопісе, які выдаецца нашай кафедрай Беларуская мова як замежная https://bmz.kb.uw.edu.pl/be/%d0%bf%d1%80%d0%b0-%d1%87%d0%b0%d1%81%d0%be%d0%bf%d1%96%d1%81/
👋Будзем рады сустрэчы з Вамі ў Берліне!
Advertisement
Where is it happening?
Humboldt-Universität, Berlin, GermanyEvent Location & Nearby Stays: